Работа Сяргея Грыца ўвайшла ў спіс найлепшых фатаграфій за дзень ад «The Guardian»

Брытанская газета «The Guardian» уключыла 27 лютага работу беларускага фатографа Сяргея Грыца з Associated Press у топ найлепшых фатаграфій за дзень.

 Фота Сяргея Грыца

 Фота Сяргея Грыца


«Дружны, Беларусь. Высушаныя травы, пакрытыя шэранню на замёрзлым возеры ў вёсцы за 22 мілі на паўднёвы ўсход ад Мінска, дзе тэмпература ўпала да мінус 20 градусаў па Цэльсію», — гаворыцца ў апісанні фотаздымка.

nn.by