Прыйшоў пушны звярок?
Няўжо сапраўды да Беларусі прыйшоў паўночны пушны звярок пад назвай пясец? Мы ж столькі казалі пра «крыштальны сасуд», пра «беларускую стабільнасць»,
пра «эканамічны цуд»! І раптам у момант усё гэта абвалілася… Ці можа такое быць?
Аказваецца, можа. Тое, пра што заяўлялі апазіцыянеры на мінулых (ды і пазамінулых) прэзідэнцкіх выбарах, спраўдзілася. Няма ніякага беларускага цуда. Афіцыйны Мінск звярнуўся ў МВФ па чарговы
крэдыт.
Няўжо сапраўды да Беларусі прыйшоў паўночны пушны звярок пад назвай пясец? Мы ж столькі казалі пра «крыштальны сасуд», пра «беларускую стабільнасць»,
пра «эканамічны цуд»! І раптам у момант усё гэта абвалілася… Ці можа такое быць?
Аказваецца, можа. Тое, пра што заяўлялі апазіцыянеры на мінулых (ды і пазамінулых) прэзідэнцкіх выбарах, спраўдзілася. Няма ніякага беларускага цуда. Афіцыйны Мінск звярнуўся ў МВФ па чарговы
крэдыт.
«Урад і Нацыянальны банк Беларусі 31 мая накіравалі ў Міжнародны валютны фонд зварот аб прадастаўленні рэспубліцы стабілізацыйнага крэдыту», — гаворыцца ў паведамленні для
прэсы, якое распаўсюдзіў урад Беларусі.
«Кансультацыі адносна адпаведнай праграмы дзеянняў ураду і Нацыянальнага банка Беларусі будуць праведзены ў межах місіі Міжнароднага валютнага фонду, праца якой пачынаецца ў Беларусі 1
чэрвеня 2011 года», — гаворыцца ў паведамленні.
«Будуць разгледжаны пытанні цяперашняй эканамічнай сітуацыі ў рэспубліцы, абмеркаваныя захады, якія прымаюцца ўрадам і Нацыянальным банкам, каб стабілізаваць сітуацыю на ўнутраным валютным
рынку, а таксама вызначана магчымасць падтрымкі МВФ макраэканамічнай палітыкі, якая праводзіцца ў краіне», — гаворыцца ў паведамленні.
У 2009–2010 гадах Беларусь атрымала пяць траншаў крэдыту МВФ па праграме stand-by. Агульная сума сродкаў, выдзеленых фондам у рамках стабілізацыйнай праграмы, склала каля 3,46 мільярда
долараў. Дарэчы, гэтыя крэдыты дагэтуль не выплачаныя.
А тым часам беларусы з гумарам ставяцца да сітуацыі. Невядомыя выклалі ролік на сэрвісе YouTube, які амаль адразу перадралі ўсе незалежныя выданні. Кароткая сутнасць роліка: розныя малюнкі з удзелам
пясца з надпісамі кшталту «Вось ты які, поўны пісец», «Я пісец, я прыйшоў да вас!», «Прывітанне. А вось і я!» ды іншымі падобнымі. Самае цікавае,
што гукавы шэраг на гэтым роліку — знакамітая песня «Саня застанецца з намі». Можа, у нейкай апрацоўцы, не ведаю, бо арыгінал не чуў. Выбачайце за адсутнасць цікавасці да
паліткарэктнай папсы, я даўно ўпадабаў рок-н-рол.
А тым часам, па з’яўленні малога пушнога звярка, — хто б мог падумаць! — Расія заклікае Беларусь да выканання правоў чалавека! Але ў адрозненне ад Еўрасаюза не пагражае
ніякімі санкцыямі, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў 31 мая ў Маскве па выніках свайго візіту ў Мінск. «Спробы абвінаваціць нас у тым, што мы выказалі салідарнасць з ЕС, не
цалкам адлюстроўваюць рэчаіснасць. Мы проста заклікаем да выканання правоў чалавека і міжнародных абавязацельстваў, а санкцый ніякіх мы не ўводзім і не пагражаем новымі, як гэта робіць ЕС. Так што
тут розніцу трэба разумець», — сказаў кіраўнік МЗС Расіі.
«Мы не заклікаем Беларусь ні да чаго такога, чаго мы б самі перад сабой не ставілі ў якасці задачы — выкананне міжнародных абавязацельстваў, уключаючы, у тым ліку, забеспячэнне
правоў чалавека і асноўных свабодаў», — удакладніў Лаўроў.
Ага, адразу ж! Трэба адрозніваць мову «дыпламатычную», якой суцэльна валодае Лаўроў, і мову «наўпроставаю», якой валодае Лукашэнка. Не далей як 25 мая ў Казахстане
Лукашэнка заявіў, што «націск ідзе з усіх бакоў, раптам задэмакратызавалася кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі, пачаўся націск». «Ледзь не заявы чую Лаўрова пра захаванне ці
то правоў чалавека, ці то дэмакратыі. Сяджу і думаю: хто б гаварыў», — падкрэсліў ён.
А зараз — увага! Па выніках свайго візіту ў Мінск 31 мая ў Маскве Лаўроў заявіў, што Лукашэнка, з якім ён сустракаўся, лічыць бесперспектыўнымі спробы Захаду пасварыць Мінск з Масквой.
«Лукашэнка сказаў, што спробы Захаду развярнуць яго на шкоду Расіі асуджаныя на правал. Ён ніколі не будзе нічога рабіць, што б супярэчыла нашаму братняму саюзу», —
паведаміў Лаўроў.
Ізноў давайце адрозніваць мову «дыпламатычную» ад «наўпроставай». То бок, Лаўроў, магчыма, перадаў Лукашэнку такі ўльтыматум ад расійскага кіраўніцтва, што
Лукашэнка вымушаны быў зрабіць разварот на 180 градусаў, і раптам прызнацца ў шчырай любові і вернасці да Расіі.
Цікава, што было сказана Лаўровым Лукашэнку, калі той раптам так памяняў сваю прынцыповую пазіцыю?
Аднак… Паглядзім, што гэта зменіць. Бадай што нічога. Па дадзеных на 1 чэрвеня, Беларусь заняла першае месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу долара ЗША да
нацыянальнай валюты за студзень — май 2011 года. Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН аналіз курсаў на 31 снежня 2010 года і 31 мая 2011 года.
У пяцёрку краін, дзе долар падаражэў, увайшлі Беларусь з ростам курсу на 65,9% (з 3.000 да 4.977 рублёў), Узбекістан — на 3,9% (з 1.640 да 1.704 сумаў), Арменія — на 3,67% (с 363,44
до 376,78 драма), Таджыкістан — на 3,62% (з 4,4031 да 4,5627 самоні) і Украіна — на 0,11% (з 7,9617 да 7,9706 грыўні). Амерыканская валюта патаннела ў Азербайджане — на
1,07% (з 0,7979 да 0,7894 маната), Казахстане — на 1,46% (са 147,50 да 145,34 тэнге), Кыргызстане — на 3,61% (з 47,0992 да 45,4 сома), Малдове — на 3,95% (з 12,1539 да
11,6737 лея), Грузіі — на 6,04% (з 1,7728 да 1,6658 лары), Эстоніі — на 7,11% (з 0,7484 да 0,6952 еўра), Літве — на 7,36% (з 2,6099 да 2,4177 літа), Расіі — на
7,90% (з 30,4769 да 28,0685 рубля) і Латвіі — на 8,04% (з 0,535 да 0,492 лата).
Курс долара павялічыўся ў Беларусі на 65,9%, і знізіўся ў Кыргызстане 3,61%! Можа, аддаць ім назад Бакіева? Каб мы не выглядалі горш за Кыргызстан? А тое яно так і атрымоўваецца: як толькі Бакіеў
атабарыўся ў Беларусі, у нас эканоміка з’ехала ніжэй за Кыргызстан. Можа, гэта Бакіеў прыносіць нам фінансавае няшчасце?
А вось тое, што выклікае большы за эканамічны крызіс жах. За апошнія 10 гадоў колькасць дзяцей у Беларусі знізілася амаль на траціну.
Паводле звестак Белстата, на пачатак 2011 года колькасць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў склала 1.737,4 тыс. чалавек, з якіх 40% — дзеці ва ўзросце да 7 гадоў (695,1 тыс. чалавек), 41,3%
— ва ўзросце 7–14 гадоў (718,1 тыс. чалавек), 18,7% — падлеткі ва ўзросце 15–17 гадоў (324,2 тыс. чалавек). У параўнанні з 2000 годам колькасць дзяцей ва ўзросце
да 18 гадоў у цэлым па Беларусі зменшылася на 27,4%, а ў сельскай мясцовасці — на 37%.
Мы выміраем. І тут ужо не вінаваты ніякі Бакіеў.
Чаму толькі за 10 гадоў колькасць дзяцей скарацілася на траціну? Хто прымаў праграму па падтрымцы маладых сем’яў, і чаму, насуперак праграме, нараджальнасць крытычна падае? Задумайся пра
гэта, спадарства.