Пракуратура адклікала свой пратэст на рашэнне суда да «Новага Часу»?
Пракуратура Савецкага раёна Мінска адклікала апеляцыйны пратэст на рашэнне суда па справе бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча супраць недзяржаўнай газеты «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына, паведамляе TUT.BY.

Гэту інфармацыю пацвердзіў
TUT.BY адвакат Ізраілевіча: «Мой кліент не планаваў абскардзіць рашэнне суда.
Хоць, вядома, мы з ім не згодныя. Пра тое, што пракуратура накіравала пратэст,
даведаліся з інтэрнэт-рэсурсаў. Таму вырашыў пацікавіцца ў судзе наконт
дэталяў. Аднак там адказалі, што пракуратура ўжо адклікала пратэст», — сказала
адвакат.
Між тым, пра тое, што пракуратура паспела адклікаць свой іск, “Новы Час” афіцыйнай інфармацыі пакуль не атрымаў. Учора на рэдакцыйную пошту нарэшце прыйшоў ліст з пракуратуры, дзе паведамлялася пра пратэст на рашэнне суда.