Праезд у Мінску зноў падаражэе з 1 снежня

Праезд у грамадскім транспарце Мінска 1 снежня падаражэе на 20%. Кошт адной паездкі складзе 3 000 рублёў.



hramadski_transpart.jpg

Пра гэта finance.tut.by распавяла інфармаваная крыніца.
У «Мінсктрансе» паведамілі, што пытанне павышэння аплаты за праезд разглядаецца.
 Пытанне разглядаецца, але дакумента ў мяне на руках яшчэ няма, —  удакладніла намеснік генеральнага дырэктара ГП «Мінсктранс» Ірына Якубоўская.
Раніцай 22 лістапада некаторыя кандуктары ў грамадскім транспарце Мінску казалі пасажырам, што кошт праезду павысіцца з 25 лістапада. Аднак у «Мінсктрансе» яе не пацвердзілі.
Апошні раз праезд у сталіцы даражэў 1 кастрычніка — з 2000 да 2 500 рублёў. Пасля гэтага мінчукі сталі кампенсаваць 41% яго кошту. Міністр транспарту Анатоль Сівак паведаміў Еўрарадыё, што сабекошт адной паездкі ў метро і на гарадскім транспарце складае 6000 рублёў.
finance.tut.by