Прагноз надвор'я на 4 траўня: чырвоны ўзровень небяспекі
У наступныя суткі, 4 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Ноччу будзе без ападкаў, днём месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1 – 6 градусаў. У многіх раёнах на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі да мінус 4 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 11 – 17 градусаў, па поўдні — да плюс 19 градусаў.
Такі характар надвор'я адпавядае чырвонаму ўзроўню небяспекі.