Прадукцыя СМІ ў Беларусі цяпер распаўсюджваецца з узроставай маркіроўкай

Маркіроўку ўводзяць дзеля абароны дзяцей ад інфармацыі, якая можа «нанесці шкоду іх здароўю і развіццю».

markirouka_uzrost.jpg

Прадукцыя СМІ ў Беларусі з 1 ліпеня будзе распаўсюджвацца з узроставай маркіроўкай. Гэта прадугледжана папраўкамі ў законы «Аб сродках масавай інфармацыі» і «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь». 
Маркіроўку прадукцыі СМІ і друкаваных выданняў павінны ўводзіць рэдакцыі, а таксама выдаўцы. Адметна, што выданні, якія выйшлі да 1 ліпеня 2017 года, могуць заставацца без такой маркіроўкі.
Градацыя маркіровак будзе наступнай: «0+» — без абмежаванняў па ўзросце, «6+» — для дзяцей ад 6 год, «12+» — для падлеткаў ад 12 год, «16+» — для асобаў ад 16 год і «18+» — для асобаў ад 18 год.
Для інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных у інтэрнэце, прадугледжаны добраахвотны парадак маркіроўкі.
Паводле Еўрарадыё