Рассельгаснагляд выключыў з «чорнага спісу» Бярозаўскі сыраробны камбінат
Рассельгаснагляд адмяніў часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі Бярозаўскага сыраробнага камбіната.
Рашэнне пачало дзейнічаць 5 ліпеня. Аднак на першыя дзесяць партый сыру патрабуюцца пратаколы лабараторных даследаванняў на астаткі шкодных і забароненых рэчываў. Гаворка ідзе пра антыбіётыкі, лінказаміды, макраліды, інфармуе прэс-служба Рассельгаснагляду.
Паводле euroradio.fm