Прадпрымальнік Аркадзь Ізраілевіч адхрысціўся ад рэстарану «Паедзем паедзім»
"Мая кампанія ня мае да гэтага ніякага дачынення. Ды палова з гэтага спісу ня мае." - кажа уладальнік кампаніі "ІВ".
Як паведамяле Белсат, бізнесовец сцвярджае, што ён не мае ніякага дачынення да бізнесу, гэтаксама як і Сяргей Левін.
Паводле бізнесоўца, у скандале вакол рэстарану побач з Курапатамі вінаватая дзяржава.
«Ва ўсім свеце ёсць святыні. Але чаму тады дзяржава ня возьме і не адгародзіць гэта? Чаму ня зробленыя ахоўныя зоны? — задае ён пытанні. — Вы там бачылі шыльды, што тут ахоўныя зоны і што там нельга? У горадабудаўнічых дакументах не было ахоўнай зоны! Дык давайце на гэтых памылках вучыцца і паважаць інвэстара», — кажа бізнесовец.
Але да пратэстоўцаў, якія штодня пікетуюць рэстаран, Аркадзь Ізраілевіч ставіцца негатыўна. Мяркуе, што пратэсты носяць «замоўлены» характар, а сярод пікетоўцаў — «дэкласаваныя элементы». Бізнесмен таксама рэзка крытыкуе ідэю пратэстоўцаў зрабіць на месцы пабудаванага рэстарану музей:
«Вам жа прапаноўвалі дамкі пад музей, і ў вас не хапіла арганізаванасці іх узяць на сябе, а вы хочаце такую будыніну?! — кажа ён. — Гэта «швондзеры», я па-іншаму не скажу. Гэта людзі, якія нічога не ствараюць, але гатовае хочуць забраць і пераразмеркаваць».
Нагадаем, што 13 чэрвеня газета «Новы час» апублікавала расследаванне
пра ўладальнікаў і інвестараў рэстарану «Поедем поедим». У публікацыі
сцвярджаецца, што кампанія «ІВ», якая належыць Аркадзю Ізраілевічу,
звязаная з кампаніяй «БелРестИнвест» (забудоўнік рэстарану «Поедем
поедим»).