Польшча адправіла машыну з гуманітарнай дапамогай мігрантам, якия блукаюць на мяжы з Беларуссю
Як паведамілі ў Варшаве, дапамога будзе перададзена пасля атрымання згоды Мінска на перасячэнне мяжы.
![58901029_303.jpg 58901029_303.jpg](/img/v1/images/58901029_303.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Улады Польшчы адправілі ў Беларусь гуманітарную дапамогу для групы мігрантаў, якія блукаюць на польска-беларускай мяжы. Пра гэта паведаміў у панядзелак кіраўнік канцылярыі кіраўніка польскага ўрада Міхал Дворчык, піша ТАСС.
«Са склада Дзяржаўнага агенцтва стратэгічных рэзерваў
выехаў транспарт з гуманітарнай дапамогай (палаткі, палявыя ложкі, коўдры,
сродкі асабістай гігіены) для мігрантаў на тэрыторыі Беларусі. Дапамога будзе
перададзеная пасля атрымання згоды беларускіх уладаў на перасячэнне мяжы», — напісаў ён у Twitter.
Складаная сітуацыя склалася на польска-беларускай мяжы
недалёка ад польскага населенага пункта Уснаж-Гурны ў Падляскім ваяводстве на
ўсходзе краіны. Каля 30 мігрантаў вандруюць там пад аховай сілавых структур
дзвюх краін ужо 15 дзён. Уцекачы з Афганістана спрабавалі нелегальна перасекчы
польскую мяжу, але ім перашкодзілі памежнікі. Польскія ўлады паказваюць, што
мігранты знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Цяпер з аднаго боку мяжы іх
ахоўваюць узброеныя супрацоўнікі беларускіх сілавых структур, не даючы вярнуцца
ў Беларусь, а з другога — польскія памежнікі, не дазваляючы прайсці ў Польшчу.
У нядзелю польскія ўлады прапанавалі беларускаму боку
адправіць на мяжу гуманітарную дапамогу, пагадзіўшыся даставіць яе толькі праз
бліжэйшы памежны пункт пропуску праз тэрыторыю Беларусі.