Польскія памежнікі затрымалі пецярых мігрантаў з Афрыкі. Яны пераплылі мяжу праз Свіслач на пантоне
Пра гэта паведаміла Памежная служба Польшчы.
Польскія памежнікі злавілі пецярых мігрантаў, якія пераплывалі Свіслач (прыток Нёмана) на пантоне. За незаконнае перасячэнне мяжы затрымалі грамадзян Камеруна, Конга, Габона, Ганы і Кот-Д'івуара.