Плошча Калеснікавай стала яшчэ лепш (фота)

Толькі ўначы невядомыя зафарбавалі мурал Калеснікавай, як удзень ён ужо быў адноўлены. А ўвечары стаў яшчэ прыгажэй. Як кажуць самі мясцовыя жыхары: «Плошча паўстала з попелу»!

ploszcza_kalesnikavaj__5__logo.jpg


Уначы невядомыя няўдала паспрабавалі па вандальнаму знішчыць мурал , але ўжо ўдзень ён зноў красаваўся у колерах нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга. А ўвечары мурал быў цалкам адноўлены, і стаў яшчэ прыгажэй, чым першапачаткова. І зноў на ім з’явілася выстава дзіцячага малюнка. Больш таго — тут адбылася сапраўдная святочная імпрэза – дыскатэка пад музыку беларускіх выканаўцаў (Лявон Вольскі, «Стары Ольса», «Дразды»…), гульні і забавы для дзетак, агульны стол, карагоды і танцы пад старадаўнюю беларускую музыку.
Усяго сабралася каля ста чалавек, у большасці жыхары раёна, з большага – маладыя сем’і. Людзі больш сталага ўзросту заўважылі: «Пакуль у нас ёсць такая моладзь – Жыве Беларусь!».