Пінчукі патрабуюць разабрацца па кожным факце незаконных дзеянняў сілавікоў
У Пінску грамадзяне, якія прайшлі праз катаванні сілавікоў і былі затрыманыя за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах масава пішуць скаргі чыноўнікам. Яны патрабуюць разабрацца па кожным канкрэтным факце незаконных дзеянняў сілавікоў.
Калі чыноўнікі не пайшлі да людзей, то людзі ідуць да чыноўнікаў, — так пракаментаваў Радыё Рацыя сітуацыю адзін з лідараў пінскіх прыхільнікаў перамен Анатоль Ваткевіч:
— Будуць прад’яўляць свае канкрэтныя індывідуальныя патрабаванні: чаму яго затрымалі, чаму яго збілі і г.д. Мне тэлефанаваў мужчына, ён з дзяўчынай выйшаў з кавярні, дзяўчыну адпіхнулі, яго — у бус і «адмалацілі» так, што ён выпісаўся толькі ўчора з лякарні. У яго ўсё ў медыцынскай кніжцы адлюстравана. Вось як яны будуць адказваць?
Яшчэ 16 жніўня на шматтысячным мітынгу ў Пінску грамадзяне склалі патрабаванні да кіраўніцтва горада. Між іншага людзі выказаліся за прыцягненне да адказнасці ўсіх сілавікоў, якія датычныя да катаванняў.
Петыцыю пратэстоўцаў чыноўнікі
праігнаравалі.