Павел Кулажэнка пракаментаваў размову пра нібыта планаваны дзяржпераварот
Па словах былога АМАПаўца Паўла Кулажэнкі, гэта была проста "звычайная размова з дыскусійнага клуба палітычных тэарэтыкаў".
Адзін з семярых, хто па версіі КДБ і ФСБ рыхтавалі замахна Лукашэнку і яго сям'ю, пракаментаваў @euroradio скрын з Zoom-канферэнцыі, якую дзяржпрапаганда выкарыстоўвае як "доказ". Па словах былога АМАПаўца Паўла Кулажэнкі, гэта была проста "звычайная размова з дыскусійнага клуба палітычных тэарэтыкаў".
— Быў дыскусійны клуб, не больш, дыскусійны клуб палітычных тэарэтыкаў. Запісаў размовы ў мяне няма. Хто мог зліць? Гэта адкрытая канфа была, яна шмат каму рассылалася, — кажа ён.