Паўла Белавуса перазатрымалі яшчэ на сем сутак
Сёння адбыўся чарговы суд над Паўлам Белавусам. Яму прысудзілі яшчэ 7 сутак па артыкуле 19.1 (дробнае хуліганства), паведамляе symbalby.
У няволі Павел знаходзіцца ўжо больш за месяц — яго затрымалі 15 лістапада. Першы раз яго асудзілі на 15 «сутак» за «несанкцыянаванае пікетаванне», другі раз — дадалі яшчэ 13 «сутак» за «дробнае хуліганства».