Памёр Умберта Эка

Памёр італьянскі пісьменнік, філосаф і гісторык-медыевіст Умберта Эка. Яму было 84 гады. 



2013_10_09_zloba_3.jpg

Умберта Эка нарадзіўся ў 1932 году ў горадзе Алессандрыя побач з Турынам. Ён скончыў Турынскі ўніверсітэт, дзе вывучаў сярэднявечную літаратуру і філасофію. Умберта Эка — аўтар шматлікіх навуковых прац па семіётыцы, эстэтыцы, філасофіі і лінгвістыцы. Ён таксама займаўся выкладчыцкай дзейнасцю.

У ліку галоўных літаратурных прац Умберта Эка — раманы «Імя Ружы» і «Ківач Фука». Яны прынеслі яму сусветную вядомасць. Апошні раман Умберта Эка — «Пражскія могілкі» — выйшаў у 2010 году.

meduza