Палова вакансій у Беларусі — на заробак меней за 3 млн рублёў
Пра гэта БелТА паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Галіна Грынчук.
Яна адзначыла, што на пачатак жніўня ў агульнарэспубліканскім банку вакансій 26% былі з заработнай платай звыш 4 мільёнаў. У Мінску 46,6% вакансій пераадолелі рубеж у 4 млн рублёў.
Доля вакансій з заробкам ад 3 да 4 мільёнаў рублёў складае ў цэлым па Беларусі 25,3%, а да 3 мільёнаў — 48,7%.