Палкоўнік міліцыі выгнаў з Бабруйскага гарвыканкама рабочых, якія абвясцілі галадоўку
Галадоўка рабочых Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў пачалася 5 лістапада. Такім чынам яны выказваюць пратэст супраць звальненьня, якое звязваюць з прыналежнасцю да Свабоднага прафсаюза Беларускага.
У першы дзень галадоўкі Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка прыйшлі ў Бабруйскі гарвыканкам.
— Рабочыя размясціліся ў фае на пятым
паверсе, — распавёў «Салідарнасці» лідэр пяршоўкі
работнікаў Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў Міхаіл Кавалькоў. — Неўзабаве да працоўных падышоў палкоўнік міліцыі Сяргей
Рычкоў. Ён перапісаў іх пашпартныя дадзеныя і заявіў, што адвязе ўсіх на біржу працы і працаўладкуе.
Па словах Міхаіла Кавалькова, супрацоўнік праваахоўных органаў паводзіў сябе агрэсіўна, хапаў працоўных за вопратку і выштурхваў на вуліцу.
Рабочыя вымушаныя былі пакінуць будынак гарвыканкама.
— Не будзем жа мы яго за форменную вопратку хапаць, каб нас
абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку міліцыі, — патлумачыў Міхаіл
Кавалькоў.
Суразмоўца не сумняваецца, што палкоўніка міліцыі выклікалі работнікі гарвыканкама.
— Цяпер мы сядзім у машыне каля выканкаму, плануем зноў
прайсці ў будынак.
Чацвёра сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага (Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка) прынялі рашэнне абвясціць галадоўку пасля таго, як атрымалі адказ на свой
зварот у Адміністрацыю прэзідэнта.
У лісце яны ўказалі, што дырэктар прадпрыемства Аляксандр Аграновіч звальняе высокакваліфікаваных работнікаў, пераследуючы іх з-за прыналежнасці да СПБ, і тым самым падрывае
эканамічны стан дзяржавы.
Іх зварот быў накіраваны ў вытворчае аб'яднанне МАЗ. Адказ рабочыя палічылі адпіскай, паколькі бабруйскі завод не філіял МАЗа, а юрыдычна самастойнае прадпрыемства, і вырашылі галадаць,
пакуль іх не пачуе Аляксандр Лукашэнка.
— Гэта крык адчаю, — кажуць рабочыя.
gazetaby.com