Палітзняволенага дэсантніка Руслана Акостку асудзілі ў калоніі па новай справе. Пра гэта не ведалі нават сваякі
Супраць палітзняволенага былога дэсантніка з Салігорска Руслана Акосткі, якога раней асудзілі да трох гадоў калоніі, у віцебскай ПК №3 узбудзілі новую крымінальную справу па арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»), паведамляюць праваабаронцы.
Суд над ім адбыўся ў будынку «Віцьбы». Пра працэс не ведалі нават сваякі палітвязня —
тры месяцы ад яго наогул не было вестак, бо з калоніі наўпрост не выпускалі
лісты. У выніку яго асудзілі да года калоніі.
Стала вядома, што Руслана нядаўна этапавалі ў глыбоцкую калонію № 13.