«Пакуль мы сядзім дома, невінаватыя людзі сядзяць у турмах!» Пенсіянеры выйшлі на акцыю пратэсту (відэа)
Сёння беларускія пенсіянеры правялі вулічную акцыю, каб падтрымаць палітвязняў, паведамляе тэлеграм-канал «Пенсионеры 97%».
«Беларусы! Пакуль мы сядзім дома, невінаватыя людзі сядзяць у турмах! Народ, прачынайся, хопіць баяцца! Радзіма чакае вызвалення!» — заклікалі пенсіянеры.