Інваліднасць — не вырак
У будынку па сталічнай вуліцы Варанянскага, 50/4 у 101-м пакоі пачаў працаваць Офіс для людзей з інваліднасцю.
У будынку па сталічнай вуліцы Варанянскага, 50/4 у 101-м пакоі пачаў працаваць Офіс для людзей з інваліднасцю.
Праект унікальны для Беларусі, бо ў такім выглядзе нічога падобнага ў нашай краіне раней не было. Дакладней, падобныя спробы мелі месца, але ўсе яны насілі лакальны і пераважна кароткачасовы
характар. Офіс для людзей з інваліднасцю, на чым акцэнтавалі ўвагу яго арганізатары падчас прэзентацыі, бачыць сваю задачу ў тым, каб пастаянна, штодзённа, не на словах, а практычнай дапамогай
адстойваць правы тых, хто з-за хваробы апынуўся як бы па-за бортам звычайнага жыцця.
Па дадзеных асноўнага каардынатара і ідэйнага лакаматыва праекту Сяргея Драздоўскага, пра чыё жыццё мы маем намер падрабязна расказаць, сёння ў Беларусі зарэгістравана 504,4 тысячы чалавек з
інваліднасцю.
Дапамагчы ім стаць раўнапраўнымі сябрамі беларускага грамадства — адна з галоўных мэтаў працы Офісу — новай асветніцка-праваабарончай структуры. Больш падрабязна даведацца аб яе
працы можна на сайте www.disright.org.