Новы пасол Еўразвязу сказаў, калі з Беларусі могуць зняць санкцыі
Адмена санкцыяў Еўразьвязу ў дачыненні Беларусі магчымая, калі ў
краіне адбудуцца паляпшэнні ў сфэры дэмакратыі, правоў чалавека і
вяршынства права. Пра гэта ў заявіў новы кіраўнік
прадстаўніцтва Еўразьвязу Дырк Шубэль, піша Свабода.
У прыватнасці Еўразьвяз чакае прагрэсу што да
-свабоды сходаў,
-свабоды слова,
-правядзення выбараў.
На сёння Еўразьвяз захоўвае эмбарга на пастаўкі ўзбраення ў Беларусь. Чатыром асобам — Уладзіміру Навумаву, Віктару Шэйману, Юрыю Сівакову і Дзьмітрыю Паўлічэнку — забаронены ўезд у Еўразьвяз. ЭЗ лічыць іх датычнымі да знікненьняў у Беларусі апаннтаў улады ў 1999–2000 гадах.