Ноч у Курапатах прайшла спакойна, абаронцы чакаюць рашэння гарвыканкаму

Мінулай ноччу ў лагеры абаронцаў Курапатаў на ноч заставалася каля 20 чалавек, ніякіх здарэнняў з вечара да раніцы не было.

9631798b_00ac_47ee_9653_df596e952411_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg


А 8-й раніцы людзі сабраліся на малітву. Абаронцы спадзяюцца на станоўчае рашэнне старшыні Мінскага гарвыканкаму Андрэя Шорца, да якога сёння раніцай ідуць чатыры іх прадстаўнікі.

f15e8cc1_2d6f_4268_8d89_7945d133f4d3_w650_r0_s.jpg


«Сёння ўсё можа вырашыцца, нашы надзеі на добрае рашэнне ў гарвыканкаме», — кажуць абаронцы ахоўнай зоны Курапатаў ад будаўніцтва тут офіснага цэнтру.


704595d0_46d9_4bc7_99bd_f8c1451d836a_w650_r0_s.jpg


Будаўніцтва замарожанае з мінулай пятніцы, частка тэхнікі выведзеная.
***
Пратэсты на будаўнічай пляцоўцы трываюць ужо другі тыдзень.
Забудоўнік лічыць, што будаваць на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу законна, бо яна «ўжо не ахоўная тэрыторыя», а абаронцы Курапатаў з гэтым нязгодныя. Адміністрацыя Савецкага раёну Мінску тлумачыць, што зямельны ўчастак плошчай 0,32 га быў выдзелены пад будаўніцтва ў выніку аўкцыёну, які прайшоў 26 чэрвеня 2013 году.

88e286ab_4bb5_4a41_b441_a6de4c7fed58_w650_r0_s.jpg


Паводле апошняй версіі межаў зонаў аховы Курапатаў, зацверджанай у 2014 годзе, будоўля-2017 не трапляе ні ў ахоўную зону, ні ў зону рэгуляванай забудовы.
Прадстаўнікі грамадскай ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў» ужо некалькі гадоў вядуць суды супраць Генеральнай пракуратуры, Міністэрства культуры і персанальна супраць Ігара Чарняўскага, які ўзначальваў у Міністэрстве дэпартамент аховы гістарычна-культурнай спадчыны.
Гэта не першы раз, калі Курапаты бароняць ад будаўнікоў. Больш за пятнаццаць гадоў таму моладзевыя актывісты выступілі супраць пабудовы кальцавой дарогі праз урочышча Курапаты. Кругласутачнае дзяжурства ва ўрочышчы доўжылася больш за восем месяцаў — ад 24 верасня 2001 году да 3 чэрвеня 2002 году.
svaboda.org