Ніхто з сілавікоў па-ранейшаму не пацвердзіў затрыманне Аркадзя Ізраілевіча

З моманту затрымання аднаго з забудоўшчыкаў Курапат прайшло 72 гадзіны, аднак ніводная з сілавых структур пакуль не пацвердзіла сваю датычнасць да гэтага.

nch_001_5.jpg


Нагадаем, інфармацыя аб затрыманні Ізраілевіча з'явілася ў СМІ позна ўвечары 31 кастрычніка. Наша Ніва паведамляла, што яго затрымалі за хабар. Крыніца ж з атачэння бізнесмена заяўляла што гэта была "чыстая правакацыя".
Аднак прайшло 72 гадзіны, а Ізраілевіча так і не адпусцілі
— Чалавека няма дома. Гэта факт. Ні ў каго дагэтуль няма афіцыйных дакумантаў з гэтай нагоды. Яго ізалявалі і мурыжаць. Ведамствы адхрышчываюцца і перакладваюць адзін на аднаго. Таму не выпускаюць — кажа суразмоўца. - Час падціскае і яны спрабуюць што-небудзь знасці. І, думаю, нешта прыдумаюць ідадуць заднім чыслом. Нават тыя, хто адхрышчываецца зараз.
Падчас трох дзён у КДБ і ДФР завяралі, што "справы Ізраілевіча" у іх няма.