Наталля Дуліна выйшла на волю пасля арышту
За тры месяцы Наталлю затрымлівалі ўжо тройчы.
Экс-дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна выйшла на волю пасля 15 сутак арышту.
Нагадаем, яна была затрымана 3 чэрвеня. Гэта трэцяе затрыманне жанчыны за тры месяцы. На гэты раз яе абвінавацілі ў «дробным хуліганстве» (арт. 19.1 КаАП) — яна нібыта «размахвала рукамі і нецэнзурна лаялася».
Першы раз Наталлю затрымлівалі 28 лютага за антываенную акцыю і арыштавалі на 15 сутак за «удзел у несанкцыянаваным пікетаванні» (арт. 24.23 КаАП). Праз месяц — 25 красавіка — яе затрымалі дома, а потым асудзілі на 15 сутак арышту за «захоўванне інфармацыйнай прадукцыі канала на YouTube з назвай "Радыё Свабода"» (арт. 19.11 КаАП).