«Нам нават грошай за гэта не плацяць»: што прапагандысты Азаронак і Пуставы распавялі Вользе Хіжынковай
Вольга Хіжынкова прыгадала, як яшчэ да свайго зняволення сустрэла падчас акцыі пратэсту на вуліцы Рыгора Азаронка і Яўгена Пуставога.
![hizynkova.jpg hizynkova.jpg](/img/v1/images/hizynkova.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вольга Хіжынкова дала інтэрв'ю Мікіце Мелказёраву ў праекце «Жизнь-малина». Сярод іншага яна распавяла пра сустрэчу з прапагандыстамі СТВ Рыгорам Азаронкам і Яўгенам Пуставым.
— Пафантазуем. Калі ў горадзе сустрэнеш, напрыклад, Азаронка…
— Я сустрэла іх на адным з мітынгаў [смяецца], я да іх падыходзіла. Быў Азаронак і Пуставы, яны ўдваіх былі. Я падышла, спытала: як вы наогул, хлопцы, сябе адчуваеце? Пуставы са мной размаўляў, Азаронак не сказаў ні слова.
Ён кажа:
— Нармальна, а што вы... Нам нават грошай за гэта не плацяць.
Кажу:
— У сэнсе — «не плацяць грошай», вы што, заробак не атрымліваеце?
— Не, — кажа. — Атрымліваем.
Я кажу:
— А пры чым тады тут грошы? Гэта ж ваша праца.
Ён кажа:
— Ну, ніякіх дадатковых. Вы думаеце, што нам плацяць проста нейкія велізарныя грошы, мы там іх грабем лапатай і гэтак далей?
— Не, — кажу. — Пытанне толькі ў сумленні, як вы з ім дамаўляецеся і ці верыце вы ў тое, што паказваеце.
— Так, вядома, мы паказваем толькі тое, што бачым сваімі вачыма.
Я кажу:
— Усё, не хачу працягваць гэты дыялог, — і сышла. Я не ведаю, дзе яны якія аргументы чэрпаюць і як дамаўляюцца. Гэта было да майго арышту.
Паводле www.the-village.me