Начальніка полацкага ізалятара часовага ўтрымання знайшлі нежывым
21 мая знайшлі цела начальніка ізалятара часовага ўтрымання Полацкага РАУС. Паводле папярэдняй інфармацыі, Кірыл М. здзейсніў суіцыд.

Інфармацыю аб гэтым пацвердзілі ў дзяжурнай службе Полацкага РАУС.
Пра памерлага вядома тое, што на пасадзе ён прабыў вельмі кароткі час — да таго служыў ва ўнутраных войсках.
Сам ён з Полацка. У яго засталося двое сыноў.
Учора ж стала вядома і пра знойдзенага нежывым 50-гадовага экс-начальніка упраўлення аховы правапарадку Брэсцкай абласной міліцыі Генадзя Вайтовіча.
nn.by