На суботу ў Беларусі абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі па надвор’і

У бліжэйшыя суткі, 3 мая, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі, пераважна без ападкаў надвор’е.



zamoroz.jpg

Раніцай і днём у паўднёва-заходніх раёнах пройдуць дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—6 градусаў, у многіх раёнах Віцебскай вобласці, месцамі па Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцях чакаюцца замаразкі ад 0 да 2 градусаў. Тэмпература паветра днём складзе ад 9 да 15 градусаў са знакам плюс.

Такі характар надвор'я адпавядае чырвонаму ўзроўню небяспекі, адзначае БЕЛТА.