На Піншчыне ўшанавалі паўстанцаў 1863 года
Невядомыя паставілі крыж на месцы пахавання ўдзельнікаў вызваленчага паўстання 1863-64 гадоў у вёсцы Бакінічы.
Паўстанцы загінулі летам 1863 года падчас рэйду па Палессі Рамуальда Траўгута.
Раней крыж быў драўляны, ёсць нават фотаздымак, зроблены ў пачатку 20-га стагоддзя, але ў 1944 годзе ўсю вёску знішчылі нацысты. Пра гэта распавядае пінскі краязнаўца Эдвард Злобін.
— У 1944 годзе яе цалкам спалілі і зараз структура вуліц зусім змянілася, але засталося месца, дзе размяшчаліся радавыя могілкі, дзе калісьці стаяла капліца. Побач на гэтых жа могілках,
ёсць такі стары фотаздымак, была магіла паўстанцаў. У гэтым годзе на радавых могілках, дзе знаходзіліся пахаванні паўстанцаў 1863 года, ініцыятыўная група ўстанавіла вялікі металічны крыж, —
распавёў ён.
Паводле слоў мясцовых жыхароў, крыж паставіла група невядомых людзей яшчэ ў жніўні. Яны не прадстаўляліся, усё зрабілі хутка, а месца пахавання ведалі дакладна.
racyja.com