«На пытанні адказвай!» Жыхары «Плошчы Перамен» падзяліліся відэа за 15 лістапада
Жыхары дамоў з «Плошчы перамен» падзяліліся відэа з камер назірання за 15 лістапада, калі сілавікі жорстка разагналі тых, хто сабраўся на акцыю памяці загінулага Рамана Бандарэнкі.
![32315113.jpg 32315113.jpg](/img/v1/images/32315113.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На адным з відэа — кабіна ліфта, у якой едуць сілавікі, піша TUT.BY. Калі
на адным з паверхаў ліфт спыняецца, адзін з сілавікоў цэліцца з пісталета ў людзей, якія ўваходзяць у кабіну. Але, ўбачыўшы, што гэта свае, прыбірае зброю. Ліфт зноў
спыняецца, у кабіну ўводзяць хлопца людзі ў цывільным. Адзін з сілавікоў
спрабуе разгаварыць хлопца, але той адмоўчваецца. У гэты момант яму адвешвае поўху адзін з сілавікоў у цывільным: «На пытанні адказвай!». Іншыя яго
абсякаюць: «Камеры!», маючы на ўвазе, што ў ліфце ёсць сістэма
відэаназірання і іх дзеянні могуць запісвацца.
Яшчэ на адным відэа — разгон, які трапіў на камеру відэаназірання ля пад'езда.
Нагадаем, у нядзелю, 15 лістапада мінулага года, сілавікі
правялі на сталічнай «Плошчы перамен» масавыя затрыманні
ўдзельнікаў акцыі памяці загінулага Рамана Бандарэнкі. Людзей разагналі,
прыбралі мемарыял. Падчас разгону ўжываліся спецсродкі. Частка людзей была
вымушаная хавацца ў кватэрах жыхароў «Плошчы перамен». Некаторыя
вымушана прасядзелі «у гасцях» усю ноч.