На «Гродна Азот» пачалася забастоўка. Спрабуе і «Хімвалакно» (абнаўляецца)
Каля ста чалавек сабралася на прахадной буйнога хімічнага прадпрыемства «Гродна Азот». Іх затрымлівае міліцыя, паведамляе Радыё Свабода.
7.20. Работнікі адмаўляюцца ісці на змену. Да заводу падʼехалі 5 міліцэйскіх машын і два аўтобусы. Азотаўцаў пачалі затрымліваць.
Колькасьць затрыманых пакуль невядомая.
8.00. Людзі прызываюць падтрымаць калегаў, не даць затрымліваць. Працаўнікі «Гродна Азот» паведамляюць, што міліцыянты затрымалі ледзь не палову трэцяй змены «Аміяку». У выніку людзі адмаўляюцца прымаць змену ў гэтым цэху. Амапаўцы сілай заганяюць людзей на працу.
8.30. Вядома, што : Аміяк 3 не прыняў змену. Карбамід 4 не прыняў змену.
Людзі прыходзяць у падтрымку пакінутых каля новай прахадной, але на тэрыторыі завода. На тэрыторыі АМАПу няма.
Каля гарадзенскага «Хімвалакно» бастуе прыкладна 15-20 работнікаў. Да іх падыходзяць міліцыянты і просяць разысціся.
Як паведамляюць у тэлеграме Стачкама ААА Беларуськалія на "Гродна Азот" людзей спрабуюць сілай загнаць у цэхі. Але яны не паддаюцца, е гледзячы на вялікую колькасць сілавікоў.
11.00. Рабочыя, якія вырашылі баставаць, спрачаюцца з генеральным дырэктарам. Кіраўнік завода спрабаваў іх угаварыць перадаць змену.
11.20. Вядома пра 13 чалавек, затрыманых ранкам на «Гродна Азот»: 12
супрацоўнікаў і 1 чалавек з групы падтрымкі бастуючых. Дваіх работнікаў
цэху АКіКАС адпусцілі і даставілі на завод.
14.00. Людзі прывозяць ежу страйкоўцам :
Па стане на 15.15, як паведамілі работнікі "Гродна Азот", не адбылася перазменка на трох цэхах аміяк-3, карбамід-4 і АКікКАС. "Там працэс вядуць начальнікі аддзяленняў і іншы персанал з ІТР".