На беларускіх «хіміях» здымаюць ручкі з вокнаў
У беларускіх папраўчых установах адкрытага тыпу (на «хіміях») здымаюць ручкі з вокнаў, паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал «MAYDAY».
Праваабаронцам стала вядома ад асуджаных па палітычных артыкулах, што на «хіміі» (і ў прыватнасці там, дзе крыніца адбывае пакаранне) супрацоўнікі ПУАТ знялі з усіх вокнаў ручкі, каб тыя не маглі адчыняцца.
«З усіх вокнаў паздымалі ручкі — указанне ў іх зверху. А ўсё з-за таго, што на іншай "хіміі" збеглі 5 чалавек. Адкрылі вакно, сагнулі краты і ўцяклі. Прычым, як мне сказалі, ручкі паздымалі на ўсіх "хіміях"», — паведамілі праваабаронцам.