На чыгунцы пад Асіповічамі згарэлі дзве шафы з аўтаматыкай
Узгаранні шафаў на чыгуначных перагонах працягваюцца.

МНС РБ паведамляе, што сёння ў 02:01 паступіла паведамленне аб узгаранні двух прылад сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі на чыгуначным перагоне «Асіповічы-Вярэйцы» пад Асіповічамі.
У выніку пажару прылады пашкоджаны, паводле інфармацыі ведамства, затрымкі ў руху цягнікоў і пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.