На антыпуцінскіх акцыях у Расіі затрыманы сотні людзей

На пратэстных акцыях «Ён нам не цар», якія праходзяць па ўсёй Расіі, да гэтай гадзіны затрыманыя, па розных звестках, ад 130 да 260 чалавек.

maxresdefault__1__6.jpg


Больш за ўсё — у Якуцку і ​​Краснаярску. У Пензе шасцярых актывістаў затрымалі, калі яны сталі выкрыкваць лозунгі «Ён нам не цар» і «Расія будзе свабоднай». Некалькі чалавек прыйшлі да аддзела паліцыі, куды даставілі затрыманых, каб падтрымаць іх, — піша АУС-Інфа.
У цэнтры Масквы, дзе акцыя павінна пачацца праз паўгадзіны, стаяць машыны паліцыі і Расгвардыі. Супрацоўнікаў паліцыі няшмат: на Пушкінскай плошчы стаіць некалькі чалавек з георгіеўскімі стужачкамі. Даволі шмат людзей, якія гулялі, і цяжка вызначыць, ці прыйшлі яны на акцыю ці не, — паведамляе карэспандэнт «Эхо Москвы».
Аляксей Навальны сказаў, што зробіць усё для таго, каб прыняць у ёй удзел. Для гэтага яму прыйшлося сыходзіць ад сачэння, хавацца і начаваць на канспіратыўнай кватэры.
У Санкт-Пецярбургу перакрытая Дварцовая плошча. Праз паўгадзіны там павінна будзе пачацца акцыя «Ён нам не цар», якую не ўзгаднілі улады. У гэты ж час нечакана было вырашана правесці рэпетыцыю парада. На плошчы шмат вайскоўцаў. Супрацоўнікі Эрмітажа могуць прайсці на плошчу толькі па спецыяльным пропуску.
Выданне «Фонтанка» адзначае, што раней Заходняя ваенная акруга не абвяшчала аб правядзенні страявога агляду удзельнікаў параду ў цэнтры горада ў суботу днём. Наадварот, камандаванне падкрэслівала, што для зручнасці жыхароў і турыстаў рэпетыцыі будуць праводзіцца ў больш позні час: напрыклад, учора трэніроўка праходзіла а 10-й вечара.
Паводле «Эхо Москвы»