«Мы любім свой горад!» Грамадскія актывісты Брэста адзначылі Дзень горада

Прадстаўнікі Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП і арганізацыі «За свой горад» прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у скверы Свабоды з нагоды Дня горада.

den_horoda_3.jpg

У скверы Свабоды адбылася кароткая сустрэча з кіраўніком абласнога цэнтра Аляксандрам Рагачуком. Прадстаўнікі грамадскасці выказалі свае прапановы па ўдасканаленні мерапрыемстваў да тысячагоддзя Берасця.

20190728_100523.jpg

«Сёння мы адзначаем Дзень горада і па традыцыі пачалі яго з ускладання кветак на плошчы Свабоды. Мы віншуем берасцейцаў са святам. Мы лічым, што чалавек у сваім горадзе павінен адчуваць сябе ўтульна і быць гаспадаром. Мы ганарымся нашай тысячагадовай гісторыяй і маем намер рабіць усё, каб Брэст стаў лепшым для сваіх жыхароў. Мы любім свой горад. У нас ёсць цвёрдая палітычная воля і ясная мэта: дамагацца справядлівасці і змагацца за якасць жыцця берасцейцаў, адстойваць іх правы!», — пракаментавала намеры старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), доктар палітычных навук Ганна Канюс.

den_horoda_2.jpg

«Наш горад мае ўсе шанцы на добрае развіццё і захаванне гістарычнай спадчыны. Мы ўпэўненыя, што са зменай улады слаўныя традыцыі Магдэбургскага права зноў здабудуць сваю актуальнасць. Мы лічым, што павышэнне ролі самакіравання будзе спрыяць развіццю нашага тысячагадовага горада. Мы хочам, каб гараджане ўдзельнічалі ў непасрэдным кіраванні горадам і ў прыняцці рашэнняў» — каментуе сітуацыю кіраўнік арганізацыі «За свой горад» Ігар Маслоўскі.
Паводле прэс-рэлізу