Праваабаронца Сяргей Вакуленка працягвае галадоўку
Пачаліся другія суткі абвешчанай берасцейскім праваабаронцам Сергеем Вакуленкам сухой галадоўкі. Трымае ён яе бестэрмінова, у знак пратэсту, у тым ліку супраць не працягнення працоўнага кантракта ягонага працадаўцы з ім.
Сяргей Вакуленка назваў умовы, калі ён будзе гатовы спыніць галадоўку:
—– Ці мы знойдзем кампраміснае рашэнне паміж наймальнікам і органамі выканаўчай улады, якая ў нас ёсць, якія рэальна маглі б садзейнічаць і вырашыць гэту спрэчку.
Па словах Сяргея Вакуленкі, ён паведаміў пра сваю галадоўку працадаўцу — СП «Дэльфа-Буг». Кантактны нумар берасцейскага філіялу згаданага прадпрыемства пакуль не адказвае.