МУС не выключае паўтарэння атакі пагрозлівымі СМС
У гутарцы з «Камсамолкай» прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава адказала, як ведамства выбірала «ахвяр», якім прыходзілі застрашальныя СМС. 1 кастрычніка, нагадаем, беларусы атрымалі СМС-паведамленні ад МУС аб тым, што яны «вызначаны як парушальнікі парадку правядзення масавых мерапрыемстваў», а іх дзеянні зафіксаваны фота — і відэазапісам.
«Атрыманне такога СМС-паведамлення — гэта папярэджанне для грамадзян аб недапушчальнасці ўдзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах, — кажа Чамаданава. — Спіс абанентаў, якім накіравалі СМС, быў сфармаваны з выкарыстаннем тэхнічных магчымасцяў праваахоўнікаў па ідэнтыфікацыі асобы.
Таму не выключана, што такія СМС-паведамленні маглі паступаць тым, хто не датычны да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. У гэтым выпадку мы прыносім прабачэнні. Але ў большасці сваім гэта тычылася выключна тых, хто вызначаны як удзельнік масавага мерапрыемства. І для гэтых людзей паведамленне ад МУС з'яўляецца папярэджаннем. Наша мэта — папярэдзіць, а не адразу складаць на чалавека адміністрацыйны пратакол».
У МУС не выключаюць, што атакі на беларусаў СМС-паведамленнямі адновіцца: «Усё залежыць ад аператыўнай абстаноўкі, якая складваецца».
Паводле kyky.org