«Мова вольных»: крок у беларускую мову і сусвет

Ужо другі год запар выдаецца беларускі каляндар «Мова вольных». У нязмушанай форме беларусы могуць удасканаліць (ці вывучыць) родную мову і англійскую, а таксама пазнаёміцца са шмат якімі іншымі мовамі свету. Гэта робіцца цікава і лёгка.

mova_2024___preview_05.png

Разнастайнасць моў і культур

«Мова вольных» — гэта слоўнiк-каляндар з адрыўнымi аркушамi, кожны з якіх утрымлівае беларускае слова і яго пераклад на англійскую. Але стваральнікі календара не абмежаваліся толькі гэтымі мовамі, а змясцілі словы з розных далёкіх краін, дзе цяпер жывуць беларусы. Ідэя календара палягала ў тым, каб паказаць, што беларуская мова — адкрытая свету і не самотная.

Канешне, гаворка не ідзе пра еднасць беларускай мовы з усімі мовамі свету — усё ж такі яны разнастайныя, са сваім алфавітам і асаблівасцямі. Але выяўляецца, што розныя мовы — беларуская, іспанская, грузінская — маюць нешта агульнае і блізкае. 

mova_2024___preview_06.png

Моўная гульня для дзяцей і дарослых

Летась, калі каляндар яшчэ не быў такім папулярным, частка накладу «Мовы вольных-2023» была даслана ў школы Беласточчыны, дзе вывучаюць беларускую мову. Імі ўзнагароджвалі лепшых вучняў, а настаўнікі праводзілі ўрокі, прысвечаныя календарам і мовам.

А яшчэ «Мова вольных» стаўся разумнай і вясёлай інтэлектуальнай гульнёй са словамі, якая дазваляе лёгка аднавіць ці вывучыць менавіта беларускую мову.

Напрыклад, у сям’і голасу «Кніжнага воза» Крысціны Дробыш кожны дзень яе сын зранку адрывае аркушык календара, чытае слова, а потым яны абмяркоўваюць, што гэта за слова, як яно гучыць і што азначае. І гэты рытуал трывае 11-ты месяц.

Альбо адарванымі аркушамі граюць у «П’яніцу». Усім вядома гэтая картачная гульня, калі калода дзеліцца на роўныя часткі паміж гульцамі, а яны выкладаюць карты на стол па адной, і ў каго большая карта, той забірае іх сабе. Але з календаром усё забірае той, у каго літар у беларускім слове болей.

Дзіця ў час такой гульні трэніруецца хутка лічыць, колькі там літар, запамінае беларускія словы і як яны пішуцца: «Я хачу забраць «зграбнасць», бо ў ёй 10 літар!».

mova_2024___preview_12.png

Частка беларускай супольнасці

А яшчэ стваральнікі календара «Мова вольных» імкнуцца да таго, каб беларусы ў розных кутках свету станавіліся часткай беларускай супольнасці.

На сайце mova365.club можна не проста замовіць каляндар — можна паўдзельнічаць у яго стварэнні. Кожны, хто ведае слова, якое на нейкай іншай мове гучыць падобна на беларускае і азначае тое ж самае, можа прапанаваць яго для ўключэння ў каляндар на наступны год.

На сайце таксама ёсць мапа, дзе паказаны краіны, куды былі адпраўлены календары. І калі вы здымеце фота з календаром у сваёй краіне, гэтае фота будзе змешчана на інтэрактыўную мапу. Гэта цудоўны спосаб паказаць, дзе ёсць беларусы. У мінулым годзе каляндар «Мова вольных» быў, напрыклад, у ЗША, Азербайджане і Ізраілі — сярод іншых краін. 

mova_2024___preview_07.png

Падарунак з асаблівым сэнсам

Каляндар «Мова вольных» — гэта выдатны падарунак, і не толькі на блізкія Каляды. На сайце можна дадаць да календара фірмовую цішотку, торбу або байку з унікальным дызайнам, звязаным з ключавымі словамі: «мова», «вера», «салідарнасць», «перамога». 

Такія камплектаваныя падарункі можна замовіць і адправіць не толькі сабе, але і блізкаму чалавеку ў іншую краіну, калі вы не побач з ім. Варта толькі ведаць дакладны адрас.

Замовіць каляндар «Мова вольных» на 2024 год можна ўжо цяпер. Наклад календара «Мова вольных – 2024» ужо надрукаваны і з 1 снежня будзе рассылацца тым, хто яго перадзамовіў. Замова даступная з любой кропкі планеты, а дастаўляцца ён будзе поштай ці кур’ерскай службай паўсюль, апроч Расіі.

mova_2024_preview_01.png