Мінздароўя абвясціла 582 выпадкі каронавіруса за суткі
За суткі ў Беларусі выявілі 582 пацыента з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Агульная колькасць зарэгістраваных выпадкаў заражэння на сёння склала 410678.

З учорашняга дня выпісаныя 882 чалавекі. Усяго ачунялі 403758 пацыентаў з пацверджаным COVID-19, паведамляе REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі Беларусі памерлі 3044 пацыенты з каронавірусам. За суткі памерлі 9 чалавек.
Усяго праведзена 6 645 103 тэсты, з іх за суткі выканалі 17200 даследаванняў.