Мінск стаў першым нерасійскім горадам, дзе запушчаны сэрвіс «Яндекс.Таксі»
Онлайн-сэрвіс заказу аўтамабіляў «Яндекс.Таксі» пачаў працў 25 лютага ў беларускай сталіцы. «Наша мэта — зрабіць самае хуткае і даступнае таксі ў горадзе», — заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску гендырэктар «Яндекс.Таксі» Тыгран Худавердзян.
«Яндекс.Таксі» — гэта мабільнае прыкладанне, прызначанае для онлайн-замовы таксі. Сэрвіс працуе не наўпрост з кіроўцамі, а з найбуйнейшымі службамі таксі. Ён аўтаматычна вызначае месцазнаходжанне заказчыка і накіроўвае да яго бліжэйшую машыну. Сачыць за набліжэннем таксоўкі можна на карце, а пра яе прыбыццё паведамляе СМС.
Як паведаміў Худавердзян, «Яндекс.Таксі» працуе ў 15 гарадах Расіі, а Мінск стаў першым замежным горадам, дзе прадстаўлены сэрвіс. Яго выбар кіраўнік сэрвісу патлумачыў тым, што Мінск — адна з найбуйнейшых сталіц СНД. «Нас задавальняе і памер горада, і памер рынка, і геаграфічная размешчанасць горада, і руская мова», — растлумачыў гендырэктар. Не выключана, што да канца года сэрвіс пачне працаваць у Гомелі, адзначаюць naviny.by.
«Пазіцыі «Яндекс.Таксі» на ўсіх рынках практычна аднолькавыя — мы працуем з кампаніямі, сярэднімі і малымі перавозчыкамі. У выпадку Мінска гэта ад аднаго індывідуальнага прадпрымальніка да некалькіх дзесяткаў, арганізаваных ў юрыдычную асобу. У Мінску мы запускаемся з тэхналагічным партнёрам — дыспетчарскай службай таксі «135», і на сёння большасць партнёраў гэтай службы сталі партнёрамі «Яндекс.Таксі». Мы не працавалі і не будзем працаваць з прыватнымі кіроўцамі, а толькі з перавозчыкамі, якія маюць афіцыйную ліцэнзію ў Беларусі», — распавёў Худавердзян.
Цяпер да «Яндекс.Таксі» у Мінску падключана больш за 200 аўтамабіляў. Усе перавозчыкі маюць афіцыйную ліцэнзію і таксометр. Пасля завяршэння паездкі кіроўца выдае чэк. Пасажыр можа ацаніць паездку ў дадатку і напісаць водгук. Ацэнкі дапамагаюць фарміраваць рэйтынг кіроўцаў, які ўплывае на размеркаванне заказаў: кіроўцы з высокім рэйтынгам атрымліваюць заказы ў першую чаргу.
Сэрвіс запушчаны ў бэта-рэжыме: на дадзены момант даступны толькі адзін тарыф — «Эканом» з аплатай наяўнымі. Мінімальны кошт паездкі складае 40 тыс. рублёў за першыя 3 кіламетры. Кожны наступны будзе каштаваць 5.900 у горадзе, 8.900 — за горадам. Дзённы і начны тарыфы па кошце не адрозніваюцца.
Як сказаў Тыгран Худавердзян, калібудзе расці колькасць заказаў і спажывецкая цікавасць да сэрвісу, будзе пашырацца і колькасць службаў таксі — партнёраў.
Гендырэктар «Яндекс.Таксі» таксама выказаў меркаванне з нагоды канкурэнтных пераваг сэрвісу ў параўнанні з аналагічным сэрвісам Uber, які адносна нядаўна прыйшоў на беларускі рынак. «У адрозненне ад Uber, мы прынялі рашэнне пачынаць з звычайнага, масавага тарыфу, але і павышаны клас аўтамабіляў, я думаю, у нас атрымаецца ўкараніць праз пару-тройку месяцаў таксама. Акрамя таго, у Uber ў гадзіну-пік працуе падвышаючы каэфіцыент, у іх нельга выклікаць на паўгадзіны наперад або на заўтра, а ў сэрвісе «Яндэкса» гэта можна», — адзначыў Худавердзян.