Мінчане змогуць далучыцца да свету птушак на інтэлектуальных велашпацырах
Мінчане змогуць далучыцца да свету птушак на інтэлектуальных велапрагулках «У пошуках гнязда-рукавіцы» якія пройдуць 14 красавіка ў сталіцы, паведаміла каардынатар велабёрдынга Наталля Азоўская.
Мерапрыемства арганізуе Клуб беларускіх велабёрдэраў. Прагулкі будуць прысвечаны пошукам незвычайнага гнязда-рукавіцы, што належаць майстру па будаўніцтве гнёздаў сярод усіх птушак Беларусі — рэмезу. Маршрут уключае водна-балотныя ўчасткі «горада птушак» адкрытага 4 красавіка ў Мінску ва ўрочышчы «Срэбны Лог», а таксама абшарах Лошыцкага парку. Кожную групу будзе суправаджаць эксперт па птушках, які раскажа і пакажа птушак, навучыць разумець іх песні. Прыпынкі будуць толькі ў тых месцах, дзе гэта максімальна бяспечна для птушак, каб пазбегнуць турботаў для асабліва асцярожных відаў.
Клуб прадаставіць увесь неабходны рыштунак велабёрдэра. У распараджэнні ўдзельніка прагулкі будуць горны ровар, палявы бінокль, вызначальнік птушак. Прыняць удзел у інтэлектуальных велапрагулках і далучыцца да дзіўнага свету птушак і іх песняў могуць усе ахвотныя. Прадугледжаны ахвяраванні на развіццё праекта.
Клуб беларускіх велабёрдэраў — гэта інавацыйны некамерцыйны праект Цэнтра экалагічнага выхавання й развіцця, унікальнага аб’яднання людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця і імкнуцца да ўсебаковага спазнання жывой прыроды. Велабёрдынг з’яўляецца беларускім прадуктам, мэта якога — максімальнае далучэнне да прыроды праз вывучэнне і захаванне птушак і іншых жывёл на аснове ідэй экалагічнага выхавання і ўстойлівага развіцця.
Паводле БелТА