Мілата дня. Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі (фота)
Вольга Севярынец на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісала, што яе з мужам Паўлам Севярынцам онлайн-крама Kroplia.by ужо шмат год сябруе з майстрыхай і мадэльеркай Аленай Маркоўкай, якая разам з сябрамі стварыла майстэрню вышыванак і нацыянальнай вопраткі «Elen Carotte» і распрацавала лінейку школьнай формы ў нацыянальным стылі.
![1_588.jpg 1_588.jpg](/img/v1/images/1_588.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Майстэрня «Elen Carotte» прадстаўляе новы варыянт школьнай
формы на аснове нацыянальных традыцыяў. Гэта дазваляе захаваць уніфікаванасць
знешняга выгляду вучняў, пры гэтым даць магчымасць кожнаму класу або кожнаму
дзіцяці ў класе мець індывідуальную адметнасць. Форма ў нацыянальным стылі
садзейнічае выхаванню ў вучняў павагі і гонару за сваю школу,
дысцыплінаванасці, прывівае пачуццё таварыства і годнасці.
Канструктыўнай асаблівасцю формы ад «Elen Carotte»
з’яўляецца сістэма «форма расце разам з дзіцем». Гэты эфект дае магчымасць
рэгуляваць форму ў гарызантальным (па памеры) і вертыкальным (па росце)
напрамках. Такім чынам дасягаецца выдатная пасадка па фігуры на кожнага вучня,
а таксама ўлічваюцца ўзроставыя асаблівасці дзяцей і падлеткаў, якія растуць
нераўнамерна.
Якасныя матэрыялы і высокія стандарты выканання, прынятыя ў
«Elen Carotte», дазваляюць выкарыстоўваць форму на пряцягу некалькіх год. Гэта
дае магчымасць мінімізіраваць бюджэтныя затраты бацькоў.
Сярэдні кошт за поўную форму — спаднічка/порткі, камізэлька, кашуля з машыннай вышыўкай — каля 150 рублёў. Замовіць форму можна праз сайт kroplia.by ці афіцыйную старонку «Elen Carotte».
![2_542.jpg 2_542.jpg](/img/v1/images/2_542.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)