Мікола Дзядок у Жодзіна — камера перапоўненая, матрацы не выдаюць
Сваякі палітвязня і журналіста НЧ Міколы Дзядка падзяліліся навінамі пра яго перавод у СІЗА ў Жодзіна
10 лютага палітвязня перавялі ў СІЗА ў Жодзіна.
Камера Міколы Дзядка перапоўненая, матрац не выдалі, людзі спяць, хто на чым давядзецца, або наогул не спяць, — распавялі сваякі палітвязня ў тэлеграме.
Мікола сядзіць са звычайнымі, раней судзімымі зняволенымі, палітычных у камеры няма.
Як і на Валадарцы, у Жодзіна раздаюць газету "Советская Белоруссия". Кормяць у цэлым прымальна, стаўленне нармальнае.
Сваякі просяць падтрымаць Міколу лістом або паштоўкай. Яны кажуць, што хоць і не ведаюць, перададуць гэтыя лісты ці не, але важна праяўляць сваю падтрымку і паказваць, што мы яго памятаем.
Адрас для лістоў:
СТ-8, Мінская вобл. , г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а, 222163
Дзядок Мікалай Аляксандравіч