МХД: выдаткі на культуру ў тры разы меншыя за выдаткі на ўнутраныя войскі (відэа)

"Маладыя хрысціянскія дэмакраты" прэзентавалі чарговае відэа, прысвечанае антыкарупцыйнай кампаніі, адна з мэтаў якой — зрабіць празрыстым і рацыянальным выдаткоўванне бюджэтных сродкаў уладамі.



kjxe0t7flis.jpg

У прыватнасці, у роліку адзначаецца, што бюджэтам краіны ў 2013 годзе было выдаткавана 196 млрд рублёў на дзяржаўную праграму "Культура Беларусі", у той час як на ўтрыманне ўнутраных войскаў было накіравана 602 млрд рублёў. "196 < 602. Задумайцеся!" — заклікаюць аўтары роліку.

Нагадаем, з мэтай інфармавання грамадзян пра тое, куды выдаткоўваюцца грошы грамадзян, МХД прапануе серыю відэаролікаў, якія наглядна дэманструюць прыярытэты рэжыму.

"Мы выступаем супраць карупцыі, за празрыстасць бюджэту, які складаецца з падаткаў насельніцтва, за кантроль грамадзян над выдаткаваннем бюджэтных сродкаў. Людзі павінны ведаць, на што марнуюцца іхныя падаткі, бо без народнага кантролю народ у нашай краіне бяднее, а рэжым багацее", — адзначыла старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч.

 

  Прэсавая служба БХД