Марыне Дуброўскай змянілі меру. Але яна застаецца палітычнай зняволенай
Палітзняволенай Марыне Дуброўскай змянілі меру стрымання на хатні арышт. Здарылася гэта яшчэ 10 лістапада, паведамляюць праваабаронцы
![dubrovskaja.jpg dubrovskaja.jpg](/img/v1/images/dubrovskaja.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Давераную асобу Святланы Ціханоўскай Марыну Дуброўскую затрымалі 9 ліпеня падчас «шырокамаштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных людзей», нагадвае ТГ-канал Zerkalo.
Жанчыне вылучылі абвінавачанне паводле артыкулу 342-2 Крымінальнага кодэксу (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) і змясцілі ў СІЗА, дзе яна знаходзілася 4 месяцы.
Нягледзячы на змену меры стрымання, крымінальная справа супраць Марыны Дуброўскай не закрытая і яна застаецца палітычнай зняволенай.
Паводле «Радыё Свабода»