«Мама Pro» збярэ бацькоў у Магілёве
Падчас кангрэсу «Мама Pro» 9 снежня бацькі і тыя, хто толькі рыхтуецца імі стаць, упершыню на адной пляцоўцы змогуць сустрэцца і пагаварыць з прадстаўнікамі радзільных дамоў Магілёва.
Асноўная мэта кангрэса — абмен вопытам у сферы прафілактыкі заўчасных родаў, абмеркаванне пытанняў вядзення цяжарнасці і магчымасцяў, якія прадстаўляюцца ў беларускіх радзільнях для родадапамогі, паляпшэнне камунікацыі ў сістэме «лекар-пацыент», павышэнне ўзроўню рэпрадуктыўнай пісьменнасці, прасоўванне сямейных каштоўнасцяў і шчаслівага мацярынства.
Валерый Малашка, міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь адзначае: «Ахова здароўя жанчын і дзяцей мае важнае значэнне не толькі для сучаснага этапу развіцця грамадства, але і для будучыні краіны. І нам, як прадстаўнікам сістэмы аховы здароўя, важна, каб у гэтыя ўразлівыя этапы свайго жыцця жанчына адчувала сябе спакойна і абаронена, атрымлівала адказы на ўсе пытанні».
Падчас кангрэсу ўдзельнікі атрымаюць інфармацыю ад спецыялістаў і экспертаў: пра планаванне цяжарнасці, аб важных момантах вядзення цяжарнасці, асаблівасцях харчавання, абязбольванне родаў, аб грудным гадаванні, увядзенні прыкорму, дзеяннях бацькоў у экстраных сітуацыях, асаблівасцях нованароджаных.
У якасці спікераў «Мама Pro» збярэ розных спецыялістаў: акушэраў-гінеколагаў, анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў, спецыялістаў па грудным гадаванні, педыятраў. У зоне майстар-класаў удзельнікі змогуць атрымаць неабходныя веды і навыкі па догляду за немаўлятам. Упершыню на мерапрыемстве будзе прадстаўлена асобная тэма ад партнёра Volkswagen у Беларусі, прысвечаная здароваму харчаванню і правільным фізічным нагрузкам да і пасля цяжарнасці. Эксперты раскажуць пра тое, якія прадукты карысныя і важныя на кожным этапе цяжарнасці; пра тое, як важная гімнастыка; аб тым, як праводзіць час за рулём без шкоды для здароўя і як аднавіцца пасля родаў, выконваючы нескладаныя практыкаванні. Таксама будзе працаваць «Мама-маркет», дзе можна будзе азнаёміцца з таварамі і прадуктамі, неабходнымі бацькам і дзецям.
Таксама 9 снежня пройдзе праект «Мама чытае». Кожны, хто возьме ўдзел у кангрэсе, можа прынесці кнігу на тэму мацярынства і дзяцінства. Аўтамабільным партнёрам гэтай акцыі выступіць Volkswagen у Беларусі. Усе сабраныя падчас кангрэса кнігі на сямейным мінівене Volkswagen Caravelle будуць перададзеныя ў радзільні Магілёва. Асабліва актуальна гэта мамам, якія ляжаць у аддзяленні паталогіі цяжарных або разам з малымі ў аддзяленнях рэабілітацыі дзяцей, народжаных раней за тэрмін.
Урачыстае адкрыццё Рэспубліканскага кангрэса «Мама Pro» адбудзецца 9 снежня ў 10:00 у гасцініцы «Турыст» (Магілёў, пр. Пушкінскі, 6). Мерапрыемства арганізуе інфармацыйная сацыяльна-дабрачынныя ўстанова дапамогі дзецям і сем'ям «Бэйбі Сторы» пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя БелМАПА.
Удзел у мерапрыемстве — бясплатны. Але трэбра зарэгістравацца на сайце mamapro.by
Паводле прэс-рэлізу