Максіма Вінярскага не дачакаліся на волі (фота)

Сёння пасля арышту павінен быў выйсці грамадскі актывіст Максім Вінярскі.

nikalajczyk_na_akrescina_logo.jpg


Сустрэць Максіма прыйшла яго маці Таццяна, актывістка і рэжысёр Вольга Нікалайчык, грамадскія актывісты Яўген Афнагель і Наталля Гарачка, сябры Максіма.

maci_vinjarskaha_logo.jpg
u_czakanni_vinjarskaha_logo.jpg


Аднак хутчэй за ўсё, Вінярскі сёння не выйдзе на волю. Пакуль ён адбываў суткі на яго быў складзены яшчэ адзін пратакол і суд завочна прыгаварыў яго да 8 сутак арышту. Агулам у Вінярскага ўжо 24 дні, з якіх 16 ён ужо трымае галадоўку.
А тым часам супрацоўнік Маскоўскага РУУС Алег Какасевіч спрабаваў затрымаць Вольгу Нікалайчык, каб скласці на яе партакол за несанкцыянаваны пікет. Але пакуль што людзі адбілі актывістку.