Максім Вінярскі распачаў сухую галадоўку за кратамі

У турме на Акрэсціна 26 студзеня актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі распачаў сухую галадоўку пратэсту супраць вынесенага яму прысуду.



maksim_viniarski2.jpg

23 студзеня суд Цэнтральнага раёну Мінску пакараў актывіста адміністрацыйным арыштам на 15 сутак за ўдзел ва ўшанаванні памяці герояў «Нябеснай сотні» каля помніка Тарасу Шаўчэнку.
Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Увечары 22 студзеня каля 15 чалавек запалілі знічы і ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку ля амбасады Украіны. Быў разгорнуты партрэт беларуса Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў на Майдане ва Украіне.
Удзельнікаў акцыі затрымалі амапаўцы. 5 актывістаў суд пакараў арыштамі, а Ніну Багінскую аштрафавалі.
У красавіку 2014 году Максім Вінярскі таксама трымаў сухую галадоўку.
svaboda.org