Макарэвіч патлумачыў розніцу паміж пуцінскай і брэжнеўскай прапагандай
Легендарны расійскі спявак і музыкант Андрэй Макарэвіч патлумачыў істотныя адрозненні прапаганды Крамля ў часы Брэжнева і Пуціна.
Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
«Мяне ўвесь час пытаюцца маладыя, што саўка не засталі, ці падобны наш час на брэжнеўскі у сэнсе ідэалагічнага фону? У нечым так.
Але ёсць два істотных адрозненні. Тады нас запэўнівалі, што амерыканскія імперыялісты, вядома, мараць развязаць сусветную вайну, але просты амерыканскі рабочы клас — супраць, і гэтыя
працоўныя — нашы сябры. Цяпер пра дружалюбны рабочы клас неяк забыліся.
І другое. Рыторыка тых гадоў была — «Мы заўсёды будзем у стане нанесці ядзерны ўдар у адказ». Цяпер словы «ў адказ» таксама кудысьці падзеліся. І
вось гэта зусім дрэнна», — напісаў Макарэвіч.