«Мая думка можа пагражаць эканамічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь»
Урывак з ліста Андрэя Гайдукова Таццяне Севярынец, маці палітвязня Паўла Севярынца.
«Я абвінавачваюся ў тым, што мог пагражаць нацыянальнай бяспецы, што характарызуецца як пасягальніцтва на канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь,
навязванне Рэспубліцы Беларусь курса, які не адпавядае яе нацыянальным інтарэсам. Характар магчымага ўрону можа выяўляцца ў дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай сітуацыі,
у тым, што шукаў фінансаванне на сваю дзейнасць ў фондзе пасольства ЗША (ЦРУ ЗША, паводле версіі КДБ)».
«А таксама ў тым, што я заклікаў да ўвядзення візавых санкцыяў у адносінах да пэўных катэгорыяў дзяржаўных службоўцаў. Акрамя таго, паводле версіі КДБ, мая думка можа пагражаць эканамічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Ніякіх замежных прадстаўнікоў фактычна няма ў крымінальнай справе. Ніякіх падставаў, тайнаў, каб закрываць разгляд справы, няма».
Паводле svaboda.org