Ле Пэн прапанаваў адсякаць тэрарыстам галовы

Заснавальнік і ганаровы прэзідэнт французскай партыі "Нацыянальны фронт" Жан-Мары Ле Пэн выступіў з прапановай аб аднаўленні смяротнага пакарання праз адсячэнне галавы для тэрарыстаў.



kazn_0.jpg

"Мы павінны пацвердзіць фундаментальныя прынцыпы самаабароны і нацыянальных прыярытэтаў… аднавіць для тэрарыстаў смяротнае пакаранне праз адсячэнне галавы, як гэта робяць баевікі "Ісламскай дзяржавы", скасаваць падвойнае грамадзянства, прымушаючы людзей рабіць выбар у грамадзянстве, скасаваць аўтаматычнае атрыманне грамадзянства, аднавіць межы і іх кантроль, дэпартаваць нелегалаў, у дачыненні да якіх не будуць дзейнічаць ніякія сацыяльныя правы", — сказаў Жан-Мары Ле Пэн, паведамляе "Еўрапейскаяпраўда" са спасылкай на выданне Le Point.

Ён таксама выступіў з шэрагам іншых прапаноў. У прыватнасці, Ле Пэн прапануе адмяніць падвойнае грамадзянства, аднавіць межы і іх кантроль, дэпартаваць нелегалаў, не даваць ім ніякіх сацыяльных правоў, пабудаваць турмы на 100 тыс. месцаў, увесці абавязковую ваенную службу тэрмінам на 6 месяцаў.

Па словах Ле Пэна, "Францыя знаходзіцца ў стане ўнутранай вайны", якую ён звязвае з маштабнай іміграцыяй.